Перайсьці да зьместу

Абальхасан Банісадр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абальхасан Банісадр
па-пэрсыдзку: ابوالحسن بنی‌صدر
12 лістапада 1979 — 29 лістапада 1979
Папярэднік Ebrahim Yazdi[d]
Наступнік Sadegh Ghotbzadeh[d]
5 лютага 1980 — 22 чэрвеня 1981
Наступнік Махамад Алі Раджаі
17 лістапада 1979 — 10 лютага 1980
Папярэднік Ali Ardalan[d]
Наступнік Hossein Namazi[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 сакавіка 1933(1933-03-22)[1][2][3]
Памёр: 9 кастрычніка 2021(2021-10-09)[4][3] (88 гадоў)
Дзеці: Firouzeh Banisadr[d]
Бацька: Nasrallah Banidsadr[d]
Адукацыя:
Выява аўтографу
Абальхасан Банісадр

Абальхасан Банісадр (22 сакавіка 1933 — 9 кастрычніка 2021) — былы іранскі дзяржаўны дзяяч, першы дэмакратычна абраны прэзыдэнт Ірана адразу пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Быў прэзыдэнтам з 4 лютага 1980 году да адстаўкі 21 чэрвеня 1981 году. Да выбраньня прэзыдэнтам быў міністрам замежных спраў у часовым урадзе Махдзі Базаргана, які ўзьнік пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе.

Банісадр ўступіў у антышахскі студэнцкі рух у 1960-я, двойчы сядзеў у турме за антыўрадавыя выступы і быў паранены пад час паўстаньня ў 1963 годзе. Пазьней ён зьбег у Францыю, дзе далучыўся да ісламскай апазыцыі ў выгнаньні на чале з Аятала Хамейні. Банісадр вярнуўся ў Іран разам з Хамейні ў лютым 1979. Ён быў прызначаны намесьнікам міністра эканомікі і фінансаў, потым — міністрам замежных справаў, і пазьней міністрам эканомікі ў пераходным ўрадзе Ірана.

Банісадр нарадзіўся 22 сакавіка 1933 году ў Хамадане. Яго айцец быў блізкі да Хамэйні. Банісадр вучыўся ў Францыі, у Парыжы ва ўнівэрсітэце Сарбона. Там ён вывучаў гаспадарку й грашовыя адносіны. Пасьля вяртаньня ў Іран прыняў удзел у руху, які змагаўся з шаскім ладам у Іране. Двойчы з-за гэтага быў зьняволены. Прыняў удзел падзеях 1963 году, калі прэм’ер-міністар Масадык спрабаваў вывесьці Іран з-пад залежнасьці ад заходніх краін у гаспадарчай сфэры. Пасьля адстаўкі Масадыка ад’ехаў у Францыю, дзе зблізіўся з Хамэйні. Разам з Хамэйні вярнуўся ў Іран у 1979 годзе. Прыняў удзел у захопе ўлады.

Дзяржаўныя пасады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ісламскага перавароту Банісадр стаў намесьнікам міністра скарбу з 4 лютага 1979 году па 27 лютага 1979 году. Пасьля адстаўкі міністра скарбу — Алі Арбалана, Банісадр быў прызначаны на пасаду міністра скарбу з 27 лютага 1979 году ва ўрадзе Махдзі Базаргана.

12 лістапада 1979 году Банісадр, пасьля адстаўкі міністра замежных спраў Эбрагіма Язьдзі, быў прызначаны на пасаду міністра замежных справаў. Пасьля сьмерці Махмута Талегані выконваў абавязкі старшыні Тайнай ісламскай рады (тайнага ўраду Ірану ў 1979 годзе).

Банісадр прэзыдэнт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банісадр быў выбраны на пасаду прэзыдэнта 25 студзеня 1980 году, набраўшы 78,9% галасоў. З 4 лютага 1980 году пачаў выконваць абавязкі прэзыдэнта. Банісадр быў прыхільнікам заходняга ладу жыцьця, што не падабалася прыхільнікам ісламскага ладу жыцьця. Ён выступаў супраць умяшаньня сьвятароў у кіраваньне краінай. Гэта таксама не падабалася ім. Пачалося супрацьстаяньне, якое закончылася адстаўкай Банісадра.

Мачліс — сойм у Іране 21 чэрвеня 1981 году прыняў рашэньне аб адстаўцы Банісадра. Прычынаю гэтага былі патаянныя спробы Абольхасана Банісадра паменьшыць уплыў сьвятароў на дзяржаўнае жыцьцё. Гэтыя спробы вельмі спадабаліся маладым бальшавікам, якія пачалі забіваць праціўнікаў Хамэйні. Саюз маладых бальшавікоў з Банісадрам напужаў прыхільнікаў Хамэйні.

Сядзібу Банісадра захапілі сторажы йсламскага перавароту. Банісадр баючыся за сваё жыцьцё вымушаны быў хавацца ў Тэгеране. Некаторыя яго вядомыя прыхільнікі былі забітыя. Гэта Хасэйн Наваб, Рашыт Садролхефазі й Манашэр Масудзі. Таксама пачаліся расправы з маладымі бальшавікамі.

Хаваючыся, Банісадр зьвярнуўся з адозвай, у якой прасіў правесьці рэфэрэндум аб зьменах у канстытуцыю Ірану.

Адлёт з Ірана й выгнаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Банісадр у 2010 годзе

28 ліпеня 1981 году Банісадр і Раджаві (начальнік маладых бальшавікоў) на самалёце Boeing 707 (на якім раней лятаў колішні шах) таемна выляцеў з Тэгерану праз Турэччыну ў Францыю.

Банісадр і Раджаві знайшлі палітычны прытулак у Францыі. Пасяліліся ў Парыжы, у месцы дзе Банісадр жыў разам з Хамэйні да ісламскага перавароту ў 1979 годзе. Банісадр і Раджаві спрабавалі з-за мяжы кіраваць барацьбой з урадам Хамэйні.

Пазьней Банісадр адыйшоў ад барацьбы за ўладу. Займаеўся выданьнем успамінаў і навуковых твораў. Жыў у Парыжы, у Вэрсалі, у сядзібе Івэлін. Знаходзіўся пад аховай фрацускіх спэцслужбаў.