Ігар
Ігар лац. Ihar / Igar | |
Inchar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ingo Hari |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ігар» |
Ігар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ігар — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Ingvarr[1] (старажытныя германскія формы Inguheri, Inchar[2], Ighar[3]). Іменная аснова інг- (інк-) (імёны ліцьвінаў Інгіль, Імбар, Інгела; германскія імёны Ingilo, Imbor, Ingel) паходзіць германскага *ing- 'інгевонін' (паўночнагерманскае племя)[4] або старагерманскага *Ingwaz 'імя старажытнага германскага боства'[5][6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Justyna Igarówna (1665 год)[10]; Aleksander Józef Igor… Jerzy Igor… Józef Igor… Malcher Igor… Zofia Balcerowa Igorowa na miejscu rodzica swego Balcera Igora (1667 год)[11]; Aleksander Igor[12], na miejscu Krzysztofa Igory[13], Andrzej Igor na miejscu Józefa [Igora][14] (1690 год).
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Рурыкавіч (каля 878—945) — валадар Кіеўскай Русі, сын Рурыка
- Ігар Вольгавіч († 1147) — сын Алега Сьвятаславіча, князь кіеўскі
- Ігар Глебавіч († 1195) — сын Глеба Расьціславіча, князь разанскі
- Ігар Сьвятаславіч (1151—1202) — сын Сьвятаслава Алегавіча, князь ноўгарад-северскі, герой «Слова пра паход Ігараў»
- Магдалена Янаўна Даргевіча Янавічава Ігарэвіча — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[15]
- Войцех, Пётар і Андрэй Янавічы Ігарэвічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1600 годзе[16]
- Войцех Янавіч Ігаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[17]
- Войцех Янавіч Ігар Кандратовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца паміж 1616 і 1621 гадамі[18]
- Міхал Ігар — селянін з ваколіцаў Таўрогаў, які ўпамінаецца ў 1842 годзе[19]
Ігары (Igor) гербу Граблі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці (упершыню ўпамінаюцца ў XVI ст.)[20]
Ігары-Кандратовічы з Гінята — літоўскі шляхецкі род[21].
На 1903 год існавала сяліба Ігарышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[22].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Ігары.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 115.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 961.
- ^ Kluge B. State Museum Berlin Coin Cabinet: Anglo-Saxon, Anglo-Norman, and Hiberno-Norse Coins (Sylloge of Coins of the British Isles). — London, 1897. P. 176.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 159.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
- ^ ING, Nordic Names
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 324.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 161.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 167.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 169.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 61.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 235.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 207.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 304.
- ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 3. — Вильнюс, 1959. С. 404.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 324.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 475.