Ёзэф фон Айхэндорф
Ёзэф фон Айхэндорф | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1788[1][2][3][…] |
Памёр | 26 лістапада 1857[2][4][5][…] (69 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Адольф фон Айхэндорф[d] Караліна фон Айхэндорф[d] |
Сужэнец | Алёйзыя фон Айхэндорф[d] |
Дзеці | Герман Айхэндорф[d], Тэрэза фон Айхендорф Бэсэрэр-Дальфінгер[d] і Rudolf von Eichendorff[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт-адвакат, перакладнік, драматург, аўтар дзёньніку, навэліст |
Мова | нямецкая[6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ёзэф фон Айхэндорф (10 сакавіка 1788 — 26 лістапада 1857) — нямецкі пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў замку Любавіц (Верхняя Сылезія) у шляхетнай сям’і. У дзяцінстве атрымаў хатнюю адукацыю; у 1801 годзе паступіў у каталіцкую гімназію ў Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча), а ў 1805 годзе пачаў вывучаць правазнаўства ва ўнівэрсытэце г. Гале. З уварваньнем напалеонаўскіх войскаў унівэрсытэт у 1806 годзе быў зачынены; два гады Айхэндорф правёў ў Гайдэльбэргу, дзе зблізіўся з Клемэнсам Брэнтана ды іншымі прадстаўнікамі рамантызму. Правучыўшыся наступныя два гады ў Бэрліне і Ене, Айхэндорф ў 1813 годзе ўступіў у добраахвотніцкі атрад «стралкоў Лютцаа», дзе і служыў да канца вайны з Напалеонам у 1815 годзе. Пасьля жаніцьбы ў 1816 годзе служыў чыноўнікам у Бэрліне, Брэслаў, Данцыгу і Кёнігсбэргу. У 1844 годзе выйшаў на пэнсію і да самай сьмерці жыў у Нэйсэ (Сылезія).
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алег Лойка, Уладзімер Папковіч[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Eichendorff, Joseph, Freiherr von (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- ^ а б в г Михайлов А. В. Эйхендорф // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
- ^ а б Palm H. Eichendorff, Joseph Freiherr von (ням.) // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1877. — Т. 5. — S. 723–728.
- ^ Joseph von Eichendorff // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ Joseph von Eichendorff // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Eichendorff, Joseph von, 1788-1857 // CONOR.SI
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.