11 лютага
Выгляд
← люты ⊟ | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
11 лю́тага — 42-і дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 324 дні (323 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1700 — войскі Рэчы Паспалітае без абвешчаньня вайны ўвайшлі ў Швэдзкія Інфлянты і распачалі аблогу Рыгі, што стала пачаткам Вялікай Паўночнай вайны
- 1858 — чатырнаццацігадовая Бэрнадэта Субіру паведаміла пра першае з васямнаццаці зьяўленьняў Панны Марыі ў Люрдзе (Францыя), у выніку чаго места пераўтварылася ў цэнтар паломніцтва каталікоў з усяго сьвету
- 1889 — у Японіі набыла сілу Канстытуцыя Мэйдзі
- 1922 — Фрэдэрык Бантынг вынаходзіць інсулін
- 1929 — падпісаньне Лятэранскай дамовы ў Рыме, у выніку чаго створаны Ватыкан
- 1959 — у Менску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Дзяржаўнага цырку
- 1963 — The Beatles за адзін дзень запісалі свой першы альбом «Please Please Me»
- 1979 — дзяржаўны пераварот у Іране, зрынаньне шаха Мухамэда Пэхлеві
- 1989 — у Беластоку ўтварыўся Беларускі клюб, які даў пачатак беларускаму палітычнаму руху ў Польшчы
- 1990 — па працяглым зьняволеньні на свабоду выйшаў змагар з апартэідам Нэльсан Мандэла
- 1992 — пачаўся страйк шахцёраў у Салігорску
- 2011 — перамога рэвалюцыі ў Эгіпце: прэзыдэнт Хосьні Мубарак падаў у адстаўку, перадаўшы ўладу Найвышэйшай радзе ўзброеных сілаў.
- 2015 — у Менску прайшла сустрэча «нармандзкай чацьвёркі» (лідэраў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі) — міжнародная спроба разьвязаць канфлікт на Данбасе дыпляматычнымі сродкамі.
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1535 — Рыгор XIV, рымскі Папа
- 1657 — Бэрнар ле Баўе дэ Фантэнэль, францускі пісьменьнік і навуковец
- 1807 — Напалеон Орда, беларускі мастак і кампазытар
- 1847 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік у галіне электрычнасьці
- 1873 — Фёдар Шаляпін, расейскі сьпявак
- 1875 — Васіль Качалаў, актор расейскага тэатру
- 1902 — Любоў Арлова, савецкая акторка
- 1935 — Мікола Кусянкоў, беларускі пісьменьнік
- 1938 — Мануэль Нар’еґа, панамскі вайсковец і палітык, былы прэзыдэнт Панамы
- 1949 — Тацьцяна Паплаўская, беларуская мовазнаўца
- 1954 — Генадзь Нявыглас, беларускі дзяржаўны дзеяч
- 1968 — Юры Жыгамонт, беларускі актор і тэлевядучы
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 731 — Рыгор II, рымскі Папа
- 1650 — Рэнэ Дэкарт, францускі матэматык і філёзаф
- 1938 — Казімеж Твардоўскі, польскі філёзаф, лёгік
- 1948 — Сяргей Эйзэнштэйн, кінарэжысэр
- 1979 — Мікола Гарошка, беларускі дзеяч на эміграцыі
- 2012 — Ўітні Г’юстан, амэрыканская поп-, соўл-і рытм-н-блюзавая сьпявачка
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- у Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Ігнат