Тасманава мора
Тасма́нава мо́ра[1] (англ.: Tasman Sea) — водная прастора, ускраіннае мора ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, якое раздзяляе Аўстралію і Новую Зеландыю, адлегласць паміж якімі дасягае прыблізна 2000 кіламетраў .
Мора носіць імя галандскага мараплаўца Абеля Тасмана, першага еўрапейца, які дасягнуў Тасманіі і Новай Зеландыі. Пасля англійскі мараплавец Джэймс Кук больш падрабязна даследаваў Тасмановоа мора ў 1770-х гадах падчас сваёй першай кругасветнай экспедыцыі.
Тасманава мора знаходзіцца паміж Аўстраліяй і востравам Тасманія на захадзе, астравамі Новая Зеландыя, Норфалк і Новая Каледонія на ўсходзе. На паўднёвым захадзе Басавым пралівам злучаецца з Індыйскім акіянам. Плошча мора складае 3336 тыс. км²[1][2][3]. Найбольшая глыбіня 6015 м[1][2][3] (да 5466 м[4]), сярэдняя — 3285[2] м. Найбольшая глыбіня ў паніжэнні — Усходне-Аўстралійскай катлавіне, складае прыкладна 5200 метраў[крыніца?]. У сярэдняй частцы мора перасякае падводны хрыбет. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 5,3 м. Салёнасць 35—35,5 г/л.
Галоўныя парты: Сідней, Брысбен, Ньюкасл (Аўстралія); Окленд, Нью-Плімут (Новая Зеландыя).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тасма́нава мо́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тасма́ново мо́ре // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 630. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Тасма́ново мо́ре // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 286. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тасма́ново мо́ре // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 471. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.