Перайсці да зместу

Volvo Personvagnar

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Volvo Personvagnar
Тып aktiebolag[d]
Лістынг на біржы Стакгольмская фондавая біржа і Стакгольмская фондавая біржа[1][2]
Заснаванне 14 красавіка 1927 і 2010
Заснавальнікі Assar Gabrielsson[d] і Gustaf Larson[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць і car manufacturing[d]
Прадукцыя аўтамабіль
Уласны капітал
  • 117 млрд kr (31 снежня 2022)[3]
Абарот
  • 330 млрд kr (2022)[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 22,3 млрд kr (2022)[3]
Чысты прыбытак
  • 17 млрд kr (2022)[3]
Актывы
  • 331 млрд kr (31 снежня 2022)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 28 485 чал. (2015)
Матчына кампанія Джылі
Даччыныя кампаніі Volvo Car Czech Republic[d] і Zenseact[d]
Сайт volvocars.com (англ.)(ням.)
Галоўны офіс Volvo Personvagnar AB, Гётэбарг.

Volvo Personvagnar AB або Volvo Car CorporationЗША) — шведская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Вольва». Штаб-кватэра — у горадзе Гётэбарг, Швецыя. У перакладзе з латыні «volvo» азначае «я кручуся» або «я качуся».

Раней Volvo Personvagnar ўваходзіла ў канцэрн «Volvo». C 2010 года кампанія належыць холдынгу «Zhejiang Geely».

Густаў Ларсан і Асар Габрыелсан

Заснавана ў 1927 годзе Асарам Габрыелсанам (шведск.: Assar Gabrielsson) і Густавам Ларсанам (шведск.: Gustaf Larson) як даччына фірма па зборцы аўтамабіляў шведскага падшыпнікавага канцэрна «SKF».

У 1924 годзе Густаў Ларсан і Асар Габрыелсан за абедам у рэстаране «Sturehof» (Стакгольм) прынялі рашэнне стварыць аўтамабіль. Кампаньёны працавалі над такім аўтамабілем, які быў бы прыдатны да выкарыстання ў дарожных і кліматычных умовах Швецыі.

На яго стварэнне ў Ларсана і Габрыэльсана сышло 3 гады. Фінансавую падтрымку партнёрам аказала кампанія «SKF».

У 1935 годзе Volvo здабывае поўную незалежнасць ад SKF.

З 1979 года супрацоўнічае з французскай аўтамабільнай кампаніяй «Рэно».

Брэнд Volvo робіць у сваёй рэкламе адмысловы ўпор на бяспеку аўтамабіляў гэтай маркі, як актыўную, так і пасіўную.

Так першы ў свеце трохкропкавы рэмень бяспекі з’явіўся ў 1958 годзе ў аўтамабілях Volvo.

У 1964 годзе — першае ў свеце дзіцячае крэсла, звернутае супраць ходу руху.

Пры распрацоўцы сямейства аўтамабіляў 240/260 ўлічваліся жорсткія патрабаванні да бяспекі. Гэтак жорсткія, што гэты аўтамабіль выкарыстоўваўся урадам ЗША ў якасці эталона пры распрацоўцы патрабаванняў да бяспекі.

У 1995 годзе Вольва былі першымі, хто стаў ўсталёўваць бакавыя падушкі бяспекі. Яны сталі часткай базавай камплектацыі на ўсіх мадэлях.

У 2004 годзе Вольва прадставіла сістэму «BLIS». Гэтая сістэма апавяшчае кіроўцу аб транспартных сродках, якія знаходзяцца ў «сляпой зоне».

Уласнікі і кіраўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

З 1999 Volvo знаходзіцца пад кантролем Ford Motor Company. Капіталізацыя на Стакгольмскай фондавай біржы — 256,86 млрд швецкіх крон ($37,91 млрд).

Галоўны кіраўнік — Фрэдрык Арп (Fredrik Arp).

Адзін з найбольшых у свеце вытворцаў рухавікоў для суднаў, у Заходняй Еўропе — грузавых аўтамабіляў вялікай грузапад’ёмнасці, аўтобусных шасі і будаўнічых машын. Вырабляе таксама авіяцыйныя маторы, абсталяванне для суднаў і сувязі, харчовую, харчасмакавую і біятэхналагічную прадукцыю.

У склад гурта ўваходзяць наступныя падраздзяленні:

У 2006 годзе кампаніяй было прададзена 219 931 грузавых аўтамабіляў.

Выручка гурта ў 2006 годзе — 248 млрд швецкіх крон ($36,24 млрд), чысты прыбытак — 16,32 млрд крон ($2,38 млрд).

Галоўныя цэнтры вытворчасці: Гётэбарг, Удэвала і Кальмар у Швецыі, Гент у Бельгіі, Борн (правінцыя Лімбург) у Нідэрландах, Галіфакс у Канадзе.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0

Зноскі