Канстанцін VIII
Канстанцін VIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Κωνσταντίνος Η΄ | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль II | ||||||
Пераемнік | Раман III Аргір | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
960 |
||||||
Смерць |
15 лістапада 1028 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Македонская дынастыя | ||||||
Бацька | Раман II[d] | ||||||
Маці | Феафана[d] | ||||||
Жонка | Алена Аліпіна[d] | ||||||
Дзеці | Еўдакія[d], Зоя[d] і Феадора[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін VIII (960—15 лістапада 1028) — візантыйскі імператар (як суправіцель розных імператараў з дзяцінства, фактычна 1025—1028), сын Рамана II і Феафана, малодшы брат Васіля II, пасля бяздзетнага скону якога стаў адзінаўладным васілеўсам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У кароткачасовае кіраванне Канстанціна VIII не адбылося прыкметных змен у суадносінах сіл. Ён толькі пажынаў плады страху, пасеянага яго папярэднікам. Быўшы падазроным і баязлівым, Канстанцін душыў самую нязначную незадаволенасць, асабліва ахвотна звяртаючыся да асляплення сваіх сапраўдных і ўяўных ворагаў. Рэпрэсіі абрынуліся перш за ўсё на нашчадкаў Варды Фокі і Варды Скліра. Здольныя, дзелавітыя людзі, якія атачалі Васіля II, былі заменены Канстанцінам на саўдзельнікаў гулянак. У адносінах да сваіх улюбёнцаў ён праяўляў вялікую шчодрасць.
Падчас кіравання Канстантна бяспрыкладнае марнатраўства сродкаў дзяржавы спалучалася з рэзкім узмацненнем падатковага прыгнёту, з прычыны таго, што імператар загадаў спагнаць падаткі за ўсе папярэднія неўрадлівыя гады ў поўным аб’ёме. Узраслі паборы і з гарадскога насельніцтва. Гэта прывяло да паўстанняў. У 1026 годзе паўсталі жыхары Наўпакта. Стратыг горада, які прыгнятаў насельніцтва пры спагнанні падаткаў, быў забіты, а яго маёмасць разрабавана. Узнікла абурэнне і сярод ваеннай эліты. Таксама ўзніклі змовы Нікіфара Камніна і прадстаўнікоў роду Фокаў.
Канстанцін меў трох дочак: манашку Еўдакію, імператрыцу Зою і імператрыцу Феадору.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История Византии / Под ред. С. Д. Сказкина. — М.: Наука, 1967. — Т. 2.