Перайсці да зместу

Эдуард Борнхёэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Борнхёэ
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Эдуард Борнхёэ
Дата нараджэння 17 лютага 1862(1862-02-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1923(1923-11-17)[2][1] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, перакладчык, карыкатурыст, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Борнхёэ (эст.: Eduard Bornhöhe), па нараджэнні Эдуард Брунберг (эст.: Eduard Brunberg, 17 лютага (5 лютага па старым календары) 1862, маёнтак Кулаару, каля Ракверэ — 17 лістапада 1923) — эстонскі празаік.

Нарадзіўся ў Вірумаа ў маёнтку Кулаара (ням.: Kullaarro, мыза Кулаару, эст. Kullaaru mõis), сын свірнара. У 1872—1874 вучыўся ў Таліне ў пачатковай школе імя У. Кентмана і ў 1874—1877 у валасной школе.

Працаваў чарцёжнікам у землеўпарадчыкаў у Санкт-Пецярбургу, быў вучнем у гандлёвай фірме там жа, памочнікам настаўніка ў Коўна (Каўнасе) і супрацоўнікам нямецкіх газет у Таліне, кістэрам (настаўнік) у Стаўрапалі і хатні настаўнік у маёнтку Матсалу, таксама ён працаваў арганістам у царкоўным хоры. Ён пабываў у Тыфлісе (Тбілісі) і ў Малой Азіі, у Германіі і Польшчы, здзейсніў падарожжа ў Палестыну, Егіпет, Грэцыю, Італію. Сустракаўся з Львом Талстым, пакінуў успаміны.

Ужо цалкам сталым чалавекам (1888) Борнхёэ здаў экстэрнам іспыты за гімназію і паступіў у Тартускі ўніверсітэт вывучаць філалогію, але быў змушаны перапыніць вучобу з-за матэрыяльных цяжкасцяў. І зноў чарада прафесій: журналіст і карыкатурыст у Берліне, перакладчык у Талінскім акруговым судзе, архіварыус. З 1907 па 1917 год быў старшынёй Йыхвіскага вярхоўнага сялянскага суда, з працай у судах аказалася звязана і ўся яго далейшая дзейнасць. Памёр на пасадзе суддзі ў Таліне.

Зноскі

1. а б Eduard Brunberg // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Борнхёэ Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

3. Борнхёэ Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.