Танга
Выгляд
Танга | |
---|---|
Кірунак: | лаціна |
Вытокі: | полька, хабанера, мілонга, кандомбэ, фламенка, контрданс, мазурка |
Месца і час узнікнення: | 1850-80-я, гарады Аргенціны |
Папулярнасць: | Еўропа, Паўночная Амерыка, 1930-40-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | фінскае танга, бальнае танга, танга фантазія, танга нуэва, танга аргенціна, танга ар'ентал, танга ліса, танга салон, танга арыльера, танга мілангера, неатанга, танга кансьён, дадомпа |
Роднасныя: | альтэрнатыўнае танга, танга электроніка, танга-рок |
Вытворныя: | канжэнгэ, матчыш, танга-вальс |
Та́нга[1] — старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка.
Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У XX стагоддзі ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай «Аргенцінскае танга») і Еўропе як салонны і эстрадны парны танец. У яго харэаграфіі злучыліся рысы іспанскіх і аргенцінскіх танцаў. Асноўны рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна абіраецца танцорамі. На Беларусі танга — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спартыўных танцах, рэпертуар прафесійных выканальніцкіх пар і самадзейных студый бальнага танца.
Постаці танга
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чурко Ю. М. Та́нга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 417. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́нго аргентинское // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 253. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́нго // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 535. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
- Та́нго // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 409—412. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
- Та́нга // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 470. — 663 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Танга