З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяна кніганошаў — помнік 1940 года, усталяваны ў садзе Ваеннага музея Вітаўта Вялікага ў Коўне .
2 траўня 1940 г. у кабінеце генерала Уладаса Нагявічуса адбылася сустрэча, падчас якой была вырашана ўшанаваць памяць пра кніганошаў у выглядзе Сцяны кніганошаў. У сустрэчы прынялі ўдзел Ёнас Юргіс Булота , Вацлавас Біржышка , Повілас Догеліс і Пятрас Русецкас . Лічыцца, што Сцяна кніганошаў была завершаная ў ліпені 1940 г .
На трох гранітных дошках высечаныя імёны ста чалавек, якія актыўна працавалі ў часы забароны літоўскага друку . На першай дошцы запісаны пацярпелыя кніганошы, на другой — выдатныя арганізатары кнігараспаўсюджвання, на трэцяй — вельмі заслужаныя кніганошы.
У 1950 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік. Падчас аднаўлення разбуранага бальшавікамі комплексу Ваеннага музея Вітаўта Вялікага 7 траўня 1994 г. адбылося адкрыццё скульптуры П. Рымшы «Lietuvos mokykla 1884–1904» («Літоўская школа 1884–1904»), а 7 чэрвеня 1997 г. — Сцяны кніганошаў.
Аўтарам разбуранай сцяны быў Карліс Рэйсанс , а адноўленай — Луцыюс Альбертас Дрынгеліс. Пры адбудове Сцяны кніганошаў было вырашана выправіць некаторыя прозвішчы ў адпаведнасці з сучасным напісаннем.
Пацярпелыя кніганошы:
Юозас Акелайціс, селянін
Мацеюс Балтусіс, пераплётнік
Магдэ Банкайтэ, настаўніца
Юозас Баранаўскас, селянін
Юргіс Баранаўскас, селянін
Ігнась Бітайціс, пісар
Антанас Брундза, святар
Домас Бубенас, селянін
Пранас Буткявічус, святар
Ёнас Чэсна, селянін
Казіс Эйтутавічус, святар
Вінцас Юшка, рабочы
Пранас Юшкіс, рабочы
Юозас Канцлерыс, рабочы
Юозас Каспуціс, шавец
Мацеюс Казіляўскас, святар
Адамас Ладукас, селянін
Караліна Лаўрынавічутэ, падзёншчыца
Юргіс Летуўнінкас, фурман
Пятронеле Летуўнінкянэ
Ёнас Луобікіс, сакрыстыян
Вінцас Маркявічус, селянін
Андрус Матулайціс, селянін
Пятрас Матулайціс, доктар
Юозас Норкус, селянін
Вінцас Нарвайшас, святар
Юозас Рымша, селянін
Юозас Сакалаўскас, рабочы
Пранас Страўпас, святар
Юозас Стрымайціс, рабочы
Мартынас Сурвіла, селянін
Казіс Удра, селянін
Людас Вайнейкіс, доктар
Вядомыя арганізатары кнігараспаўсюджвання:
Ёнас Амброзайціс, гандляр
Юозас Багдонас, доктар
Антанас Балтрушайціс, рабочы
Антанас Бізаўскас, святар
Феліцыя Барткявічэне
Ёнас Бурба, святар
Станіславас Дзіджуліс, селянін
Повілас Догеліс, святар
Сільвестрас Гімжаўскас, святар
Адомас Грынявічус, святар
Казіс Грынюс , доктар
Костас Ягмінас, святар
Повілас Якубенас, святар
Марцінас Янкус , селянін
Аўгусцінас Янулайціс, студэнт
Пятрас Краўчунас, настаўнік
Вінцас Кудзірка , доктар
Ёнас Кумеціс, арганіст
Юргіс Лапінас, селянін
Феліцыёнас Леліс, святар
Ёнас Мачыс, чыноўнік
Юозас Медэйкіс, селянін
Пятрас Мікалайніс, журналіст
Юозас Міляўскас, чыноўнік
Габрыеле Пяткевічутэ , пісьменніца
Антанас Павілюс, селянін
Уладас Путвінскіс, абшарнік
Мартынас Седэрэвічус, святар
Мацеюс Валанчус , біскуп
Пятрас Вілейшыс , інжынер
Повілас Вішынскіс, публіцыст
Антанас Вітартас, святар
Морта Заўнюце , сялянка
Вядомыя кніганошы:
Юозас Анграбайціс, карэктар
Ёнас Бальчус, рабочы
Аўгустас Баранаўскас, арганіст
Казіс Барыс, селянін
Антанас Батайціс, кнігагандляр
Юргіс Бялініс , селянін
Міколас Цыцэнас, селянін
Еранімас Далбокас
Мацеюс Эймайціс, дробны абшарнік
Антанас Гудайціс, чыноўнік
Юргіс Гудас, кравец
Казіс Гумбелявічус
Юозас Качэргюс, селянін
Ігнас Лапіньскас, селянін
Юозас Лажынскіс, дробны абшарнік
Юозас Малджус, рабочы
Юозас Мілашунас, селянін
Костас Наркявічус, дробны абшарнік
Юозас Навіцкас, рамеснік
Стасіс Нэтэцкіс
Феліксас Петравічус, слуга
Антанас Руцэвічус, школьнік
Матас Сланчаўскас, кравец
Пранас Стакаўскас, рабочы
Стасіс Стакеле, святар
Костас Сцікліус, рабочы
Пятрас Шэмбеліс, селянін
Антанас Шылгаліс, селянін
Вінцас Шлекіс, селянін
Юозас Шмулкштыс, святар
Феліксас Таўтавічус, селянін
Андрус Вярбіла, пераплётнік
Агота Зігмантайтэ, рабочая
Benjaminas Kaluškevičius, Ona Žemaitytė–Narkevičienė. «Šimtas knygnešių: knygnešių sienelės vardai». Вільня, 1998. - ISBN 9986-9175-0-6