Перайсці да зместу

Суб’ект міжнароднага права

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Суб’екты міжнароднага права — удзельнікі міжнародных адносін, якія валодаюць міжнароднымі правамі і абавязкамі, ажыцяўляюць іх на аснове міжнароднага права і нясуць у неабходных выпадках міжнародна-прававую адказнасць.

Асноўнай адметнай рысай суб’ектаў міжнароднага права з’яўляецца юрыдычная здольнасць да самастойных юрыдычных дзеянняў, уключаючы стварэнне ўзгодненых міжнародна-прававых нормаў і незалежнага ажыццяўлення правоў і абавязкаў, усталяваных гэтымі нормамі[1].

Уласцівасці суб’ектаў

[правіць | правіць зыходнік]

Калі прытрымлівацца класічнага погляду на разуменне суб’екта міжнароднага права, то сярод яго ўласцівасцяў можна вылучыць тры асноўныя[2]:

  • Суб’ект міжнароднага права самастойна і аўтаномна можа ажыццяўляць юрыдычна значныя дзеянні, сярод якіх, у першую чаргу, можна вылучыць удзел у стварэнні міжнародна-прававых узгодненых нормаў.
  • Суб’ект міжнароднага права незалежна ажыццяўляе правы і абавязкі, якія ўзніклі на аснове ўсталяваных міжнародна-прававых узгодненых нормаў.
  • Суб’ект міжнароднага права таксама нясе міжнародную адказнасць за невыкананне міжнародных абавязкаў.

Аднак існуюць таксама іншыя пункты гледжання, паводле якіх суб’ектам міжнароднага права можа з’яўляцца любы суб’ект, які нясе правы і абавязкі, якія зыходзяць з міжнародна-прававых узгодненых нормаў[3]. Тым самым да суб’ектаў міжнароднага права можна аднесці і прыватных асоб (фізічных асоб, юрыдычных асоб, транснацыянальныя карпарацыі). Аднак з агульнапрынятага пункту гледжання суб’ектамі міжнароднага права прызнаюцца толькі тыя ўтварэнні, якія ствараюць прававыя нормы[4]. Пытанне пра фізічных асоб як суб’ект міжнароднага права дагэтуль з’яўляецца спрэчным[5].

Віды суб’ектаў

[правіць | правіць зыходнік]
Святы Прастол — адзін з суб’ектаў міжнароднага права, які адносіцца да катэгорыі дзяржавападобных утварэнняў
ААН як міжнародная арганізацыя таксама з’яўляецца суб’ектам міжнароднага права

Існуе некалькі класіфікацый суб’ектаў міжнароднага права[6]:

Паводле сваёй прыроды:

Асобна вылучаюцца:

Паводле характару дзейнасці:

  • Праваўстаноўчыя
  • Праваўжывальныя (прыватныя асобы)

Паводле галін міжнароднага публічнага права:

Міжнародная правасуб’ектнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Прававы статус суб’екта міжнароднага права вызначаецца яго правасуб’ектнасцю, якая, увогуле плане, складаецца з:

  • Асноўныя агульнасуб’ектныя правы, уласцівыя ўсім суб’ектам міжнароднага права:
  1. права ўзаемадзейнічаць з іншымі суб’ектамі міжнароднага права (праз заключэнне міжнародных дагавораў і пагадненняў, удзел у міжнародных канферэнцыях)
  2. права абароны сваіх правоў спецыяльна прадугледжанымі сродкамі юрыдычнай абароны (напрыклад, праз Міжнародны суд ААН)
  3. здольнасць рэалізацыі сваіх правоў і выкананні абавязкаў, ускладзеных на суб’ект права
  • Правы і абавязкі, уласцівыя пэўным відам суб’ектаў міжнароднага права:
Дзяржавы:
  1. здольнасць складаць дагаворы і добрасумленна выконваць іх нормы, а таксама вынікаць прынцыпам міжнароднага права
  2. здольнасць быць членам міжнародных арганізацый
  3. здольнасць удзельнічаць у працы міжнародных канферэнцый
  4. здольнасць мець свае прадстаўніцтвы (дыпламатычныя і консульскія).
Міжнародныя арганізацыі (Вызначаецца статутам арганізацыі і іншымі ўстаноўчымі дакументамі):
  1. права заключаць міжнародныя дагаворы
  2. права на ўдзел у міжнародных адносінах пасродкам усталявання адносін з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі
  3. права карыстацца прывілеямі і імунітэтамі, дадзенымі як арганізацыі, так і яе супрацоўнікам
  4. права разглядаць спрэчкі паміж удзельнікамі, а ў некаторых выпадках, і з дзяржавамі, якія не ўдзельнічаюць у гэтай арганізацыі ;
  5. права ўжываць санкцыі пры парушэнні міжнародных абавязацельстваў[10].
  1. Международное право: учебник / Отв. ред. Г. В. Игнатенко и О. В. Тиунов. — М.: Норма: Инфра-М, 2010. С.67
  2. Игнатенко, Тиунов 2010, с. 52.
  3. Игнатенко, Тиунов 2010, с. 91.
  4. Международное публичное право:Проблемно-тематический курс. МИЭП, Москва 1998 г.
  5. Большой юридический словарь. — М.: Инфра-М. А. Я. Сухарев, В. Е. Крутских, А. Я. Сухарева. 2003.
  6. Игнатенко, Тиунов 2010, с. 47-51.
  7. Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. — Сайт МЗС Расіі
  8. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай Федэрацыяй Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца аб статусе Прадстаўніцтва Міжнароднай Федэрацыі Грамадстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў Рэспубліцы Беларусь Архівавана 12 студзеня 2014..
  9. К. А. Бекяшев — Международное публичное право — М.: Проспект, 1998. с. 99 Архівавана 1 лютага 2014.
  10. Международное право: учебное пособие. Бирюков П. Н. — М. 2002. с.28
  • Международное право / Отв. ред. Г. В. Игнатенко и О. В. Тиунов. — 5-е изд., перераб. и доп.. — М.: Норма: ИНФРА-М, 2010. — 783 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-16-004137-7.