Перайсці да зместу

Мэбля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мэ́бля (фр.: meuble, ад лац.: mobile) — сукупнасць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадскіх памяшканняў і разнастайных зон знаходжання чалавека[1].

Бытавая мэбля (англ.: Domestic furniture, ням.: Wohnmöbel, фр.: Muebles residentiels) — мэбля для абстаноўкі разнастайных памяшканняў кватэр, дач, для надворнага выкарыстання.

Адрозніваюць:

  • набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасцю па складу, аб'яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшкання;
  • гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб'яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнай зоны памяшкання;
  • мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасці.

Да мэблі адносяцца: стол, крэсла, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэнняў.

Гісторыя мэблі

[правіць | правіць зыходнік]
Мэбля (каля 1465, Бельгія)

З'яўленне мэблі адносіцца да часу пераходу першабытных абшчын да аселасці. Мэбля развівалася хутчэй у тых плямёнаў, якія ў сілу кліматычных умоў мелі большую патрэбу ў закрытых памяшканнях. Важнейшай умовай развіцця мэблі была таксама наяўнасць матэрыялу, які мае неабходную трываласць, невялікую вагу і падатлівасць да апрацоўкі. Першае месца сярод гэтых матэрыялаў належыць драўніне. Развіццё мэблі таксама звязана з развіццём мастацкіх стыляў, з асаблівасцямі нацыянальных традыцый побыту і мастацтва ў цэлым.

Абедзенны стол для дваіх

Па эксплуатацыйнаму прызначэнню выдзяляюць наступныя віды мэблі:

  • бытавая мэбля
  • мэбля для грамадскіх памяшканняў — для абстаноўкі прадпрыемстваў і арганізацый з улікам характару іх дзейнасці і спецыфікі функцыянальных працэсаў.
  • мэбля для агульнага пакоя
  • мэбля для спальні
  • мэбля для сталовай
  • мэбля для кабінета
  • мэбля для ваннага пакоя
  • мэбля для пярэдняга пакоя
  • дзіцячая мэбля
  • кухонная мэбля
  • садовая мэбля
  • мэбля для дашкольных устаноў
  • мэбля для прадпрыемстваў гандлю
Бальнічны ложак (ЗША)
  • медыцынская мэбля (для абстаноўкі бальніц і іншых медыцынскіх устаноў)
  • бібліятэчная мэбля і інш.

Віды мэблі па функцыянальнаму прызначэнню:

Віды мэблі па канструкцыйных прыкметах:

  • разборная мэбля
  • універсальна-зборная мэбля
  • секцыйная мэбля складаецца з некалькіх мэблевых секцый, усталяваных адна на другой альбо адна побач з другой. Вылучаецца мэблевая секцыя, канструкцыйна закончаны мэблевы выраб, прызначаны для выкарыстання як самастойная ці састаўная частка блакіруемых вырабаў.
  • неразборная мэбля
  • убудаваная мэбля
Шэзлонг
  • складная мэбля — для перыядычнага выкарыстання са складным каркасам, канструкцыя якой прадугледжвае яе захоўванне ў складзеным выглядзе. Вырабляюцца складныя сталы, крэслы, вешалкі, шырмы і г.д.

Віды мэблі па тэхналогіі вырабу і матэрыялах:


Зноскі

  1. ГОСТ 20400-2013 Продукция мебельного производства. Термины и определения