Каталіцтва ў Канадзе
Каталіцкая Царква ў Канадзе з'яўляецца часткай сусветнай Каталіцкай царквы ў Канадзе. Колькасць каталікоў у краіне складае каля 13 мільёнаў чалавек[1]. Большасць каталікоў у Канадзе пражываюць у правінцыі Квебек, дзе яны складаюць каля 83 % ад агульнай колькасці насельніцтва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку XVI стагоддзя на тэрыторыю сённяшняй Канады разам з першымі еўрапейскімі пасяленцамі сталі прыбываць каталіцкія місіянеры. Пасля заснавання горада Квебек у 1608 годзе ў Канадзе пачалася місіянерская дзейнасць Каталіцкай царквы. У краіну сталі прыбываць манахі францысканцы, аўгусцінцы, урсулінкі. У 1611 годзе ў Новую Францыю прыбылі айцы езуіты. Езуіты засноўвалі селішча сярод індзейцаў, самым вядомым з якіх была місія «Святай Марыі сярод Гурон». Сталыя ўзброеныя канфлікты паміж Англіяй і Францыяй за новыя калоніі ў Паўночнай Амерыцы істотна ўплывалі на прапаведніцкую дзейнасць езуітаў, якія былі ўцягнуты ў войны супрацьстаялых індзейскіх плямёнаў. З 1642 па 1649 гг. ад рук індзейцаў загінулі восем айцоў езуітаў, якія ў 1933 годзе былі кананізаваны.
Рымскі Папа Аляксандр VII у 1657 годзе заснаваў першую пастаянную каталіцкую структуру — Апостальскі вікарыят Паўночнай Амерыцы з цэнтрам у горадзе Квебек, першым ардынарыям якой быў прызначаны біскуп Франсуа дэ Манмарансі-Лаваль. У 1674 г. Рымскі Папа Клімент X ператварыў Апостальскі вікарыят у ранг архідыяцэзіі.
З паражэннем французскіх войскаў у 1759 г. Канада перайшла пад кіраванне Вялікабрытаніі, якая стала перашкаджаць прыезду з Францыі каталіцкіх місіянераў. У Канадзе была забаронена дзейнасць Ордэна Езуітаў. У 1774 годзе ў Канадзе быў выдадзены «Акт Квебека», які дазваляў рэлігійную свабоду. Падчас грамадзянскай вайны ў ЗША англійскія ўлады, каб канадскія католікі не падтрымлівалі барацьбу за незалежнасць паўночна-амерыканскіх штатаў, дазволілі прыяжджаць у Канаду каталіцкім святарам.
У XIX ст. колкасць каталікоў у краіне значна павялічвалася. У Канаду сталі прыбываць шматлікія эмігранты з Ірландыі. У 1843 годзе ў Канаду вярнуліся езуіты. У 1844 годзе ў краіне ўжо было восем каталіцкіх дыяцэзій.
У 1867 г. Канада стала незалежнай. Каталіцкая царква пачала імкліва развівацца. Рымскі Папа Пій IX утварыў у Канадзе новыя каталіцкія мітраполіі ў Галіфаксе, Таронта, архідыяцэзію Святога Баніфацыя ў Вініпегу, а таксама дзесяць іншых дыяцэзій. У 1886 годзе былі створаны яшчэ тры архідыяцэзіі ў Манрэалі, Атаве і Кінгстане.
У канцы XIX ст. ў краіну сталі прыбываць украінскія грэка-каталікі з Заходняй Украіны, для якіх у 1912 годзе быў утвораны асобны ардынарыят. У 1941 годзе ардынарыят быў ператвораны ў Апостальскі экзархат. У 1956 годзе Святым Прастолам была заснавана Вініпегская мітраполія для грэка-каталікоў. У цяперашні час у Канадзе існуе свая ўкраінская грэка-каталіцкай семінарыя ў Робліне.
9 — 21 верасень 1984 Канаду наведаў з пастырскім візітам Рымскі Папа Ян Павел II.
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]У XX ст. Каталіцкая царква ў Канадзе прымала актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. У 20-я гады ствараліся каталіцкія прафсаюзы рабочых. У 1943 годзе была створана Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Канады. Пасля Другой сусветнай вайны сталі ўзнікаць шматлікія рухі, сярод якіх найбольш вядомы каталіцкі рух «Дом Марыі», заснаваны расіянкай Кацярынай Дохерці.
У XX ст. актыўна развіваліся каталіцкія перыядычныя выданні. У 1994 годзе выходзілі каля дзесяці газет, 21 штотыднёвік і 11 часопісаў.
У Канадзе сёння налічваецца 4963 парафіі, 136 біскупаў, 5670 святароў, 3978 манахаў-святароў, 2128 манахаў, 23079 манашак.
Зноскі
- ↑ Католическая Энциклопедия, т. 2, изд. Францисканцев, М., 2005
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталіцтва ў Канадзе
- Сайт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Канады (англ.), (фр.)