Скандынаўскія горы
Выгляд
Скандынаўскія горы | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Гальхёпінген | |
Вышыня | 2469 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня | 1700 км |
Геаграфія | |
Краіны | Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя |
Скандынаўскія горы | |
Скандынаўскія горы — горная сыстэма на Скандынаўскім паўвостраве. Працягласьць каля 1700 км, шырыня да 600 км. Заходнія схілы падыходзяць непасрэдна да Паўночнага мора, утвараючы стромкія берагі, знакамітыя нарвэскія ф’ёрды. Усходнія схілы плаўна зьніжаюцца і пераходзяць у раўнінныя прасторы на тэрыторыі Швэцыі.
Вышыня гор параўнальна невялікая. Самы высокі пункт — гара Гальгёпіген (па-нарвэску: Galdhøpiggen), 2469 м, разьмешчаная ў паўднёвай частцы Нарвэгіі. Самы высокі пункт на тэрыторыі Швэцыі — гара Кебнэкайсэ (па-швэдзку: Kebnekaise), 2111 м. Рэльеф згладжаны дзейнасьцю старажытных ледавікоў. Сучасныя ледавікі Скандынаўскіх гор зьяўляюцца найбуйнейшымі ў мацерыковай Эўропе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скандынаўскія горы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |