Перайсьці да зьместу

Рэзэдовыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэзэдовыя
Рэзэда жоўтая (Reseda lutea) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадКапустакветныя (Brassicales)
СямействаРэзэдовыя
Бінамінальная намэнклятура
Resedaceae Martinov
ITIS 23439 ·

Рэзэдовыя (Resedaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 12 родаў і 107 відаў[1].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя травы, рэдка хмызьнякі, звычайна голыя. Лісьце сьцяблёвае і часам прыкаранёвае, простае або перыстае, чарговае або часам ў пучках, прылісткі прысутныя. Кветкі ў суквецьці; чашалісьцікаў 2–6(9); пялёсткаў (0)2–6(8); тычачак 3–40. Плод — найбольш часта каробачка. Насеньне пераважна шматлікае[2][3].

Распаўсюджваньне: пераважна ў паўночным паўшар’і, некалькі ў Паўднёвай Афрыцы[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)