Канюшы вялікі літоўскі
Выгляд
Канюшы вялікі літоўскі (па-лацінску: agazo, praefectus stabuli) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Урад існаваў з канца XV стагодзьдзя. Адказваў за вялікакняскія табуны і стайні.
У сталым выглядзе ўрад заснаваны ў ВКЛ за часамі Жыгімонта Аўгуста як адпаведнік канюшага вялікага кароннага. Аднак зь цягам чаму гэта пасада зрабілася выключна ганаровай,[1] бо абавязкі канюшага (нагляд за вялікакняскімі табунамі і стайнямі) выконваў падканюшы (subagazo). У 15 стагодзьдзі пры вялікім князю называўся канюшы дворны, у паветах — канюшы земскі. Напрыканцы XVII стагодзьдзя ўрад канюшага вялікага (канюшага ВКЛ) стаў дыгнітарскім (што пацьвердзіла канстытуцыя сойму ў 1768 годзе).
Канюшымі вялікімі літоўскімі былі:
- Нямір (1398, канюшы Вялікага князя Вітаўта)
- Марцін (1455)
- Грын (Грынко) Валовіч (1459)
- Богуш Міцута (1475)
- Міхал Грыгеравіч Ватароўскі (1483—1487)
- Марцін Багданавіч Храптовіч (1495 — 2.1509, дворны)
- Якуб Кунцэвіч (5.1511 — 1523, дворны)
- Васіль Багданавіч Чыж (8.6.1524 — 1537, дворны)
- Юры Воўчкавіч (да 1544)
- Мікалай Андрушовіч (1544—1547, дворны)
- Яраш Карыцкі (7.1548 — 1566, дворны)
- Якуб Пясецкі (1566—1587, дворны; 18.1.1569 намінаваны князь Хведар Галаўня, але гэта зьмена ня ўтрымалася)
- Геранім Юр’евіч Хадкевіч (31.3.1588 — 24.6.1593)
- Павал Багданавіч Сапега (25.6.1593 — 14.2.1623)
- Крыштап Геранімавіч Хадкевіч (14.3.1623 — 23.7.1633)
- Ян Казімер Хадкевіч (20.7.1633 — 3.4.1646)
- Крыштап Пац (13.4.1646, урад не прыняў)
- князь Багуслаў Радзівіл (28.4.1646 — 31.12.1669)
- Францішак Стэфан Сапега (1—2.1670 — 25.6.1686)
- князь Караль Станіслаў Радзівіл (1.10.1686 — 29.3.1690)
- Міхал Сапега(pl) (1690 — 19.11.1700)
- граф Якуб Генрык Флемінг (1.2.1701 — 1707)
- Даніель Выгоўскі (1708 — 19.2.1713; намінаваны каралём Станіславам Ляшчынскім)
- граф Якуб Генрык Флемінг (паўторна 1709 — 30.4.1728)
- князь Міхал Казімер Радзівіл (28.6.1728 — 4.2.1734)
- князь Удальрык Крыштап Радзівіл (25.7.1734 — 11.12.1762)
- Міхал Бжастоўскі(pl) (7.12.1762 — 20.12.1764)
- Антоні Тызэнгаўз (20.12.1764 — 15.6.1765)
- Стэфан Алендзкі (15.6.1765 — 1771)
- Дамінік Александровіч (6.3.1771 — 1791)
- граф Міхал Грабоўскі (18.4.1791 —)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.