Гвінэя
Гвінэя лац. Gvineja République de Guinée | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Travail, Justice, Solidarité» («Праца, справядлівасьць, салідарнасьць») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Liberté» | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Канакры | ||||
Найбуйнейшы горад | Канакры | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Мамадзі Думбуя Бах Уры | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
78-е месца ў сьвеце 245 857 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
81-е месца ў сьвеце 10 057 975 40,9/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
111 месца ў сьвеце $10,422 млрд $1014 | ||||
Валюта | Ґвінэйскі франк (GNF) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC 0) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
2 кастрычніка 1958 | ||||
Аўтамабільны знак | RG | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gn | ||||
Тэлефонны код | 224 | ||||
Гвінэ́я, таксама Ґвінэ́я (па-француску: Guinée), афіцыйна — Рэспу́бліка Гвінэ́я (франц. République de Guinée) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна, мяжуе з Ґвінэяй-Бісаў, Сэнэґалам, Малі, Лібэрыяй, Кот д’Івуарам і Сьера-Леонэ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першымі эўрапейцамі, якія трапілі на тэрыторыю Ґвінэі ў 1460 годзе былі партуґальцы. У пачатку ХIХ стагодзьдзя, Гвінэя была адным з асноўных пастаўшчыкоў рабоў на плянтацыі Паўночнай Амэрыкі. У другой палове ХІХ стагодзьдзя Ґвінэя стала францускай калёніяй. У 1886 і 1889 гадах былі ўсталяваны межы з брытанскімі і партуґальскімі калёніямі. З 1904 году Ґвінэя ўваходзіла ў склад Францускай Заходняй Афрыкі.
У 1958 годзе на падставе новай канстытуцыі Францыя дала мажлівасьць атрыманьня незалежнасьці сваім калёніям. Ґвінэя выбрала незалежнасьць, якую атрымала 2 кастрычніка 1958 году.
Пасьля атрыманьня незалежнасьці ўладу атрымаў Ахмэд Сэку Турэ. Яго кіраўнацтва краінай характарызавалася спробамі пабудовы сацыялізму, падаўленьнем апазыцыі і парушэньнямі правоў чалавека. Замежная палітыка арыентавалася на камуністычны блёк і Рух Недалучэньня. 26 сакавіка 1984 году Турэ памёр у ЗША пад час апэрацыі на сэрцы. На некаторы час уладу атрымаў былы прэм’ер-міністар Луіс Лансана Біевогу, які быў забіты 3 траўня наступнага году ў выніку перавароту зьдзейсьненага сучасным прэзыдэнтам Лансана Контэ. Контэ пачаў адыходзіць ад сацыялістычнай гаспадаркі і вызваліў шмат палітычных вязьняў, але характар яго ўлады застаўся дыктатарскім.
Першыя свабодныя выбары адбыліся ў 1993 годзе. Контэ перамог у іх лідэра апазыцыі Альфа Кондэ. Праз два гады адбыліся першыя свабодныя палямэнцкія выбары, якія выйграла прапрэзыдэнцкая партыя Адзінства і Разьвіцьця. Апазыцыя абвясьціла аб шматлікіх фальсыфікацыях.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ґвінэя падзяляецца на 7 рэгіёнаў і 33 прэфэктуры. Сталіца Канакры зьяўляецца спэцыяльным адміністрацыйным рэґіёнам.
Рэгіён | Плошча (км²) |
Насельніцтва | Сталіца | ||
---|---|---|---|---|---|
1 | Бокэ | 31 186 | 760 119 | Бокэ | |
2 | Конакры | 450 | 1 092 436 | Конакры | |
3 | Фаранах | 35 581 | 602 485 | Фаранах | |
5 | Канкан | 72 145 | 1 011 644 | Канкан | |
6 | Кіндыя | 28 873 | 928 312 | Кіндыя | |
7 | Лабэ | 22 869 | 799 545 | Лабэ | |
8 | Маму | 17 074 | 612 218 | Маму | |
9 | Нзэрэкорэ | 37 658 | 1 348 787 | Нзэрэкорэ |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная плошча паверхні краіны складае 245 857 км². Працяжнасьць межаў складае 3399 км, зь якіх:
- Кот д’Івуар — 610 км
- Ґвінэя-Бісаў — 386 км
- Лібэрыя — 563 км
- Малі — 858 км
- Сэнэґал — 330 км
- Сьера-Леонэ — 652 км
Даўжыня берагавой лініі складае 320 км.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на шматлікія радовішчы карысных выкапняў Ґвінэя зьяўляецца адной з самых бедных краінаў сьвету. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: кава, проса, сорга, бананы. У Ґвінэі знаходзяцца 30 % сусьветных запасаў баксытаў, а краіна зьяўляецца другім па колькасьці экспартэрам гэтай сыравіны.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самай вялікай этнічнай групай Ґвінэі зьяўляецца Фуланэ (каля 40% насельніцтва), тут жывуць і прадстаўнікі іншых народаў групы Мандэ (Малінке (30%), Сусу (15%)).
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, якога прытрымліваюцца 70% насельніцтва, 30% — хрысьціяне, захаваліся і традыцыйныя веравызнаньні.